Беларуская Служба

Урад плануе плаціць субсідыі на электрычныя ровары – да 2,25 тыс. еўра

09.07.2024 17:05
Віцэ-міністар клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста спадзяецца, што даплаты прычыняцца да пашырэння папулярнасці гэтага віду транспарту.
Электрычны роварshutterstock.com

Польскі ўрад плануе плаціць субсідыі на набыццё новых электравеласіпедаў. Субсідыі ў праграме «Мой электрычны ровар», старт якой запланаваны на пачатак наступнага года, складалі б да 5 тыс. зл (1250 еўра), а ў выпадку грузавога электрычнага ровара – да 9 тыс. зл (2250 еўра).

Фінансаванне з Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі пакрые да 50 працэнтаў кошту набыцця веласіпеда. Бюджэт дзяржаўнай праграмы складзе 300 млн зл (75 тыс. еўра).

Віцэ-міністар клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста сказаў Польскаму радыё, што праграма мае на мэце таксама падтрымаць польскіх прадпрымальнікаў.

- Мы імкнемся падтрымаць польскіх вытворцаў электрычных ровараў. У нас шмат такіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць таксама ровары для перавозкі невялікіх грузаў. Мы спадзяемся, што даплаты прычыняцца да пашырэння папулярнасці гэтага віду транспарту. Таму Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі падрыхтаваў праграму субсідый.

Ёсць дзве мэтавыя групы для гэтай праграмы, – кажа віцэ-міністр Балеста.

- Першая гэта звычайныя грамадзяне, якія хочуць купіць электрычны ровар, а другая група гэта адзінкі муніцыпальных улад, або прадпрыемствы, якія будуць выкарыстоўваць грузавыя ровары ў зонах нізкага ўзроўню выкідаў. Такую зону з 1 ліпеня ўвяла Варшава. Я думаю, што іншыя гарады таксама будуць прамаваць праграму. Яна, у прыватнасці, выгадна кампаніям па дастаўцы грузаў, у прыватнасці ў «чыстай» гарадской зоне.

Грамадскія кансультацыі па праграме субсідыяў на электрычныя ровараў працягнуцца да 18 ліпеня. Грамадзяне могуць падаваць заўвагі праз форму, размешчаную на сайце Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі.

Нацыянальны фонд зазначае, што мэтай праграмы з'яўляецца скарачэнне выкідаў шляхам дзяржаўнага фінансавання інвестыцый, накіраваных на развіццё экалагічна чыстага транспарту і здаровага ладу жыцця сярод удзельнікаў дарожнага руху. Адзін са спосабаў – гэта электравеласіпеды.

яс/IAR

 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі